24 kwietnia ma dotrzeć pierwsza dostawa wenezuelskiej ropy dla Białorusi. Miesiąc temu pierwsze o pierwszych na ten temat informacjach rozmawiałem z redaktorem Sergiuszem Skulawvcem z Radio Racja (Радыё “Рацыя”).
Fragmenty tej wypowiedzi zostały opublikowane w serwisie "Narodnaja Wolia". Nigdy nie mówiłem po białorusku, więc tym razem...
Вось, напрыклад, меркаванне польскага аналітыка Анджэя Шчэсняка, якое ён выказаў у інтэрв’ю Радыё “Рацыя”.
— Ці сапраўды гэта рэнтабельна і выгадна для абодвух бакоў займацца перавозкай з Венесуэлы, потым перапрацоўкай, а нарэшце — продажам нафты?
— Нафта — гэта глабальны тавар, таму яе можна перавозіць з любога месца. Праблема ў тым, колькі яна каштуе. Калі марскі транспарт таннейшы за перакачку трубаправодам на вялікія адлегласці, кошт гэтага транспарту не будзе перашкодай, хутчэй перашкодай будзе якасць венесуэльскай нафты. Бо гэтая нафта — цяжэйшая, перапрацоўчы завод павінен мець адмысловае абсталяванне, якое патрэбна для гэтай перапрацоўкі. Таму, як ні парадаксальна, Венесуэла галоўным чынам экспартуе сваю нафту ў ЗША, хаця не мае з імі найлепшых дачыненняў. Усё гэта з той прычыны, што ў ЗША ёсць заводы, якія могуць тую нафту перапрацоўваць.
— Ці істотна прапісана ў дамове колькасць нафты з эканамічнага пункту погляду?
— Гэтая колькасць нафты, на маю думку, нават замалая, каб задаволіць патрэбы Беларусі. Бо Беларусь перарабляе ад 5 да 6 мільёнаў тон нафты на ўласныя патрэбы. Астатнія 20 мільёнаў тон перарабляе і экспартуе прадукты. Калі Беларусь атрымае венесуэльскую нафту нават з невялікай зніжкай, апускаючы нават тэхнічныя праблемы перапрацоўкі нафты, то гэтую нафту будзе цяжка экспартаваць, і прадукты перапрацоўкі з яе будуць даражэйшыя, чым з расійскай нафты. У гэтым праблема.
Венесуэла павінна ўсталяваць вельмі нізкія цэны, якія павінны канкурыраваць з расійскімі коштамі, мінусуючы нават падаткі, якія накладвае Расія, калі экспартуе сваю нафту, каб гэтая нафта магла быць даходам для Беларусі. Здаецца, Беларусь шукае пункт націску на Расію, каб атрымаць чарговы аргумент у перамовах. Хутчэй гэта аргумент у перамовах, чым рэальны ўплыў гэтай нафты. Галоўная праблема з гэтай нафтай — гэта лагістычная праблема, бо па гэты момант усё яшчэ не вядома, як нафта можа патрапіць у Беларусь.
— Іншымі словамі, гэта не дыверсіфікацыя, а правакацыя?
— Гэта хутчэй аргумент для перамоў. Лукашэнка выкарыстоўвае розныя метады перамоў і робіць гэта вельмі ўдала. Яму часта ўдаецца дамовіцца пра немагчымыя рэчы. Аднак гэты аргумент малаверагодны ад самага пачатку. Бо вядома, што нафта — гэта тавар, які чым бліжэй ляжыць, тым лепей. Але варта падкрэсліць, што беларускім прадпрыемствам удалося распачаць здабычу нафты ў Венесуэле. У невялікай колькасці, але здабываюць жа гэтую нафту, хаця да гэтай пары ўсе сумняваліся.
- skomentujesz?
- czytano: 2251
Wykop
LinkedIn
Twitter
Wyślij znajomemu








Komentarze
2 komentarzyTaką informację przekazał korespondent białoruskiej telewizji z Odessy 27 kwietnia. Ten sort zalicza się do lekkich.
rba
Poczytajcie ten fenomenalny w swojej wymowie artykuł i porównajcie z tym,co się u nas dzieje.
A jakie komentarze! Pozytywne dla Batki (Prezydenta Łukaszenki - oczywiście!)
http://svodka.net/ekonomika/obschestvo-e...